г. Витебск, ул. Ленина, 69
Знакаміты калектыў Віцебскай абласной філармоніі адзначае 30-годдзе!
За гэты час «Талака» стала брэндам, вядомым і любімым не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Неверагодную энергетыку артыстаў па заслугах ацанілі ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Германіі, Кітаі і іншых краінах. Яркае шоу з народнымі танцамі, вакальнымі і інструментальнымі нумарамі нікога не пакідае абыякавым.
Кожны канцэрт «Талакі» – касцюміраваная музычна-харэаграфічная феерыя з жывым гучаннем народных песень і найгрышаў, апрацовак і твораў, напісаных спецыяльна для ансамбля. Творчы багаж «Талакі» па праве можна назваць эталонам нацыянальнага мастацтва.
Увечары 29 мая «Талака» запрашае на юбілейную праграму, дзе артысты ансамбля пакажуць найлепшыя нумары са свайго рэпертуару, а таксама прэзентуюць некалькі прэм'ер!